Што прапануе АБФ беларусам у Вільні?



Экалогія, філасофія, маляванне, беларуская мова і гэтак далей.

Такімі сталі апошнія тэмы сустрэч у межах беларуска-шведскіх гурткоў Актыўным Быць Файна ў Вільні. Тут працягваюць праводзіцца сустрэчы для дзяцей і дарослых у нефармальным фармаце, распавёў адзін з арганізатараў Зміцер Лойша:

– Для дзяцей у нас у асноўным нейкія больш творчыя, крэатыўныя заняткі. Таксама ёсць мультклуб, дзе яны могуць глядзець анімацыйныя фільмы і пасля абмяркоўваць іх. Таксама ў нас ёсць драматычная секцыя.

Зміцер Лойша дадаў, што праз сацыяльных сеткі можна знайсці бліжэйшыя мерапрыемствы АБФ не толькі ў Літве, але і, напрыклад, у Польшчы ці Грузіі.

Беларускае Радыё Рацыя