Што цікавіць беларускіх памежнікаў?
Асобы з відам на жыхарства і пашпартамі еўрапейскіх краін, студэнты ды кіроўцы на міжнародныя рэйсы. Пераважна гэтыя групы беларускіх грамадзян перасякаюць наземную беларуска-польскую мяжу.
„Усе дакументы для выезду збіраюцца ў адзіную базу, як яна далей будзе выкарыстана, пакуль не зразумела”, – распавёў Аляксандр:
– Калі на пашпартны кантроль падыходзім, то яны пытаюць на якой падставе выязджаем. Нам давялося прадставіць тыя дакументы, якія мы выкарыстоўваем для ўезда – гэта від на жыхарства жонкі, плюс нашы польскія ID-карты. Без гэтых дакументаў яны б нас не выпусцілі.
Перасякаць наземную мяжу паміж Беларуссю і Польшчай беларускія грамадзяне, згодна апошніх зменаў законаў, могуць толькі раз на паўгады. На перасоўванне самалётам абмежаванняў не існуе.
Беларускае Радыё Рацыя