Што зараз адбываецца ў заходняй Украіне?



На сувязі з „Рацыяй” з украінскага Івана-Франкоўску Генадзь Коршунаў – старшы аналітык цэнтру новых ідэяў, былы дырэктар інстытуту сацыялогіі Акадэміі Навук Беларусі.

РР: Вы з тых беларусаў, што перажылі 2 эвакуацыі: спачатку з Менску ў Кіеў, а потым з Кіева.

– Пакуль застаюся ва Украіне. Давялося з Кіева з’ехаць, таму што кватэра, якую я здымаў, была размешчана каля выязду на Ірпень. І неяк так трапілася, што давялося з’ехаць.

РР: Там і дагэтуль працягваюцца жорсткія баі?

Так.

РР: Прафесійнае пытанне. Як працуе мозг, сацыяльны апарат сацыяёлага ў такіх ваенных умовах? Ён працуе больш дынамічна і прадуктыўна, ці наадварот, трэба прыкладаць нейкія намаганні для аналізу сітуацыі?

– Яно хутчэй хвалямі. І насамрэч вельмі падобнае на тое, што адбвалася ў Беларусі ў жніўні 2020 года і наступныя месяцы. Калі часам ёсць эмацыйны спад, то немагчыма нічога рабіць, ці наадварот уздым – тады прыходзяць думкі, робяцца нейкія тэксты. Адзінае, што ўсё роўна не хапае такога запалу на больш высокага ўзроўню абагульненні, таму што цяжка рабіць нейкія вялікія рэчы, калі сітуацыя змяняецца імгненна. Калі пачынаеш напрыклад нейкі вялікі тэкст пра калектыўную траўму віну ці адказнасць, то такое ні за дзень, ні за два-тры напісаць немагчыма. А праз тыдзень сітуацыя ўжо змяняецца так, што ўсё трэба перапісваць нанова.

РР: Тым больш Вы знаходзіцеся ўнутры сітуацыі, не так як нейкі назіральнік звонку.

– Я не тое, каб зусім унутры, яхутчэй трохі збоку. Бо тое, што адбываецца на ўсходзе Украіны ці ў Кіеве – я гэтага не бачу. Хутчэй праз украінскія тэлеграм-каналы, праз украінскія суполкі, праз украінскія навіны. Так бокам яно закранае і захад, дзе я зараз знаходжуся, бо прыкладам ёсць і каменданцкая гадзіна і гэтак далей. Сырэны апошнімі днямі былі толькі тры-чатыры разы – гэта няма ніякага параўнання з тым, што зараз адбываецца ў эпіцэнтры

РР: А той прыток бежанцаў адчуваецца чыста візуальна, можа на вуліцах вельмі шмат людзей?

– Я зараз у Івана-Франкоўску. Гэта невялікі горад, і ён хутчэй збоку ад асноўных патокаў. Бо я разумею, што асноўныя шляхі ідуць праз Львоў. Таму тут, дзе я зараз знаходжуся, гэта не вельмі заўважна.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя