Што значыць размаўляць “па-просту”?
Вучні з Гімназіі ў Дуброве Беластоцкай хочуць размаўляць “па-просту”. Беларускі дыялект, якім карыстаюцца жыхары Дуброўшчыны, знайшоў сваіх наймалодшых даследчыкаў. У рамках праекту “Dialog pokoleń”, ладжанага Нацыянальным цэнтрам культуры і Таварыствам культуры мовы, вучні збіраюць моўны матэрыял, які адлюстроўвае спецыфіку рэгіянальнай лексікі.
Як падкрэслівае дырэктар комплексу шкоў ў Дуброве Беластоцкай Юры Беламызы, “простая мова” – гэта багацце Дуброўшчыны.
– “Простая мова” – гэта не нейкая там мяшанка. Гэта дыялект незалежнай, самастойнай мовы, не расейскай і не польскай. А для нас ён мусіць быць вартым больш, чым усе іншыя. Бо ён наш, бо на ім размаўляюць нашыя дзяды і бацькі.
У праекце “Dialog pokoleń” прымае ўдзел дзве падляшскія школы — Гімназія ў Дуброве Беластоцкай і Камплекс школ з Граева. Гімназя ў Дуброве, адна з сямі ў цэлай Польшчы, даследуе беларускі дыялект.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота wikipedia.org
