Як палепшыць дарожную інфраструктуру на Падляшшы?



У сувязі з тым, што некаторыя агульнаглабалныя гандлёвыя планы прадугледжваюць, што новы «шаўковы шлях» можна прабягаць праз Беларусь і далей праз Падляшша, пры маршалку ваяводства паўстала Кансультацыйная група па справах распрацоўкі ўмовау развіцця інвестыцыяў  у інфраструктуру. У час першай сустрэчы гаварылі пра цяперашнюю сітуацыю памежных пераходаў, дарожную і чыгуначную інфраструктуру ў ваяводстве, кажа сябра групы войт гміны Нараўка Міколай Павільч:

  — Тое, што ў нас ёсць новы памежны пераход з поўнай інфраструктурай — гэта наш шанец. А таксама шырокія рэйкі, якія зробяць да Хрызанова, гэта шанец. Ідуць размовы пра тое, каб палепшыць дарогу № 687, якая спалучала б памежны пераход Семяноўка з Баброўнікамі і з Палоўцамі. То бок, з тымі пераходамі, якія ўжо функцыянуюць.   

У склад кансультацыйнай групы ўваходзяць прадстаўнікі ўраду Польшчы, самаўрадаўцы, прадпрымальнікі, эксперты і навукоўцы. Свае прапановы наконт развіцця дарожнай ды чыгуначнай інфраструктуры яны будуць накіроўваць падляшскаму ваяводзе, які з’яўляецца прадстаўніком ўраду Польшчы ў ваяводстве.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток