Штовечар беларусы збіраюцца ля брамы консульства ў Беластоку
Чарговая акцыя пратэсту прайшла ў абмеркаванні таго, што адбываецца ў Беларусі. Дзяржаўным СМІ беларусы даўно не вераць.
У альтэрнатыўных жа мажлівасці былі абмежаваныя ў сувязі з адсутнасцю інтэрнэту. Сёння, дзякуючы таму, што інтэрнэт з’явіўся і многія людзі пачулі сваіх родных, яны былі ўражаныя бесчалавечнасцю ўлады. Не думаць і не гаварыць пра гэта немажліва, кажуць удзельнікі акцыі Ганна і Павел:
– Я прасынаўся ноччу, лез у інтэрнэт, каб паглядзець, што там адбываецца.
– Сяброўка, што працуе на “хуткай дапамозе”, расказвае, што яны не спяць начамі. Што бальніца хуткай дапамогі перапоўненая раненымі. Гэта страшна.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Палякі і прадстаўнікі беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы таксама пастаянна далучаюцца да грамадзянаў Беларусі ў падобных акцыях. Не стала выключэннем і гэтая. Кажа Алег Латышонак:
– Мы, беларусы польскія, – таксама беларусы і вельмі перажываем і хвалюемся з-за таго, што адбываецца ў Беларусі. Ніколі для нас гэта не была чужая краіна. Тое, што мы бачым, гэта жах! Але самае важнае, што народ прачнуўся. Я ніколі такога не адчуваў, што маладыя беларусы так за свабоду заступяцца. Заўсёды нас лічылі такімі пакорлівымі. Аказваецца, што мы ўмеем змагацца за сваю свабоду!
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Акцыі дзеля падтрымкі суайчыннікаў-змагароў плануецца і надалей праводзіць штовечар ля брамы кансулята, паведаміла арганізатарка Марына Ляшчэўская.
Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
