Шымон Галоўня: Чалавечнасць і бяспека межаў не выключаюцца



„Чалавечнасць і бяспека межаў не выключаюцца”, – кажа Шымон Галоўня, лідар руху „Польшча 2050”, які ўчора, 21 жніўня, пабываў ва Уснары на мяжы з Беларуссю, дзе ўжо ад двух тыдняў памежнікі не прапускаюць у Польшчу 32-х уцекачоў.

– Што сёння павінна зрабіць Польшча? Не высылаць сотні жаўнераў да гэтых 32 асоб, а толькі дазволіць гэтым людзям скласці адпаведныя звароты, і польскія жаўнеры павінны адысці на некалькі метраў, каб зрабіць ім магчымым складанне тых зваротаў на польскім баку.

Міністр абароны Марыюш Блашчак заклікаў на твітэры прадстаўнікоў апазіцыі, якія заклікаюць прэмера прыняць уцекачоў – апамятацца. „Дэпутатаў апазіцыі ўпісваюць у сцэнар Лукашэнкі”, – гаворыць Шымон Галоўня:

– А перад наступнымі спробамі стварэння рэжымам Лукашэнкі такіх сітуацый, каб пазбегнуць таго, што мы нібыта прынялі 32 мігранты, то ён нам прывязе яшчэ 322, бо 3 322, трэба узмоцніць ахову нашай граніцы. Але не можам крыўдзіць людзей, якія знаходзяцца ў крытычнай сітуацыі, бо гэта папросту не па-чалавечы.

Сёння 14-ы дзень калі 32 грамадзянаў Афганістану (у тым 4 жынчыны і 15-гадовая дзяўчына) знаходзяцца ў лесе на польска-беларускай мяжы. Па абодва бакі мяжы стаяць памежнікі і ўзброеныя салдаты.

Беларускае Радыё Рацыя