„Сipka” атрымала гран-пры фестывалю „Żubroffka”



Кантраверсійны анімаваны фільм, які наўпрост распавядае пра сур’ёзныя рэчы. 

„Піська” (Сipka) рэжысёра Рэнаты Гансяроўскай атрымаў гран-пры XX-га Міжнароднага фестывалю кароткаметражнага кіно „Żubroffka„. Гэта анімацыя закранае жаночую сэксуальнасць і робіць гэта наўпрост, кажа сябра журы Іза Плюціньска:

– Кожны раз выклікае буру смеху, здзіўленне, блішчаць вочы, калі глядзяць. Канешне гэта тэма табу, нічога не бачна, нічога не чуваць, а тут гэта паказана непасрэдна. Дзякуючы анімацыі гэта можна зрабіць. Думаю, што адвага або фантазія захапілі сэрцы публікі.

Узнагароду публікі атрымаў мастацкі фільм „Я і мой бацька” (Ja i mój tata). Фільм распавядае пра спробу героя па максімуму выкарыстаць час з хворым бацькам.

Кажа рэжысёр фільма Аляксандр Петжак:

– Аказваецца, што бацька забываецца кім з’яўляецца, губляе памяць. Сын спрабуе наладзіць адносіны з бацькам, але гэта штораз цяжэй, бо бацька забывае. Такая пагоня за адносінамі, памяццю ды эмоцыямі.

Поўны спіс лаўрэатаў і апісанні фільмаў фестывалю можна знайсці на сайце zubroffka.pl. Мерапрыемства ладзіў Беластоцкі асяродак культуры і дыскусійны кінаклуб.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя