Сірыйскі мігрант уцёк са шпіталя ў Гайнаўцы
Сірыйскі мігрант уцёк са шпіталя ў Гайнаўцы – паведаміла Straż Graniczna. Іншаземца знайшлі ў нядзелю, 10 кастрычніка, у ваколіцах мясцовасці Шымкі актывісты і лекары з Групы медыкаў, – паведаміла прэс-сакратарка Straży Granicznej падпаручнік Анна Міхальская. Разам з ім знайшлі жанчыну і дзіця, верагодна, таксама грамадзян Сірыі. Усе трое трапілі ў гайнаўскі шпіталь, але мужчына ў панядзелак адтуль уцёк. Straż Graniczna просіць асоб, якія заўважаць іншаземцаў у ваколіцах тэрыторый, ахопленых станам надзвычайнага становішча, паведамляць пра такія выпадкі.
Учора было выяўлена 605 спроб нелегальнага перасячэння беларуска-польскай граніцы. Затрымалі 13 нелегальных мігрантаў, усе яны – грамадзяне Ірака. Акрамя таго затрымалі восем чалавек, якія ім дапамагалі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: tvn24.pl