Сітуацыя на польска-беларускай мяжы 16 лістапада (абноўлена)
Абсалютна магчыма, што мігранцкі крызіс на мяжы Беларусі з Польшчай, Літвой і Латвіяй перарасце ў баявыя сутыкненні, – кажа каардынатар пафсаюзу работнікаў Радыёэлектроннай прамысловасці Зміцер Бародка. Ён раней служыў у памежных войсках якраз у тых мясцінах паміж Польшчай і Беларуссю, дзе зараз напружанне дарасло да небяспечнага роўню:
– Усе мы бачылі відэа пра тую сітуацыю, якая зараз адбываецца на памежным пераходзе. Відавочна, што там вельмі нервовая сітуацыя – і з аднаго боку, і з другога. У адзін бок ляцяць камяні, польскія памежнікі адказваюць з вадамётаў. І гэта можа ў пэўны момант перарасці ў страляніну. То бок, калі мігранты пачнуць прарывацца, у кагосьці могуць здаць нервы, проста ўсе мы людзі, і пачнецца сталяніна. Паляцяць кулі ў беларускі бок і, адпаведна, можа стацца так, што беларусы могуць адказаць. А гэта ўжо перарастанне ў больш сур’ёзны канфлікт.
Па словах Змітра Бародкі, выйсце ў тым, каб і адзін і другі бакі пачалі размаўляць. Найперш краіны-суседкі пачалі абмеркаванне сітуацыі, каб не дапусціць крывавай бойні.
* * *
Кідалі камяні, карысталіся газам і гукавымі гранатамі. Сёння ў пункце пропуску Брузгі-Кузніца групы мігрантаў спрабавалі сілавым чынам прарвацца праз мяжу, пры гэтым, як сцвярджае польскі бок, ім дапамагалі беларускія сілавікі.
Кажа прэс-сакратар польскай Стражы Гранічнэй – Анна Міхальская:
– Нас турбуе, што яшчэ да нядаўняга часу сваю дзейнасць беларускія службы стараліся хаваць. А зараз, калі мы іх здымаем, яны не хававаюцца. Часта распазнаем у гэтых групах прадстаўнікоў беларускіх служб, часамі здаралася, што яны былі ў цывільным адзенні, часам – у форме. Такія рэчы назіраем.
Паводле польскага боку, сённяшняя спроба мігрантаў прарвацца праз мяжу ў Кузніцы была спыненая. Польшча чакае далейшай эскалацыі канфлікту з боку афіцыйнага Менска. У Варшаве прайшло пасяджэнне Рады нацыянальнай бяспекі. Сейм рыхтуе змены ў закон аб ахове мяжы.
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя
fot. Twitter/Straż Graniczna
* * *
Дзяржпагранкамітэт Беларусі заявіў, што дзеянні Польшчы могуць быць расцэнены як спроба прамой агрэсіі ў адносінах да Рэспублікі Беларусь.
Дзяржпагранкамітэтам накіраваны запыт польскаму боку з патрабаваннем прадставіць тлумачэнні „па фактах прымянення насілля, спецсродкаў і тэхнікі ў дачыненні да бежанцаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі”.
Фота: Reuters
* * *
“Еўрапейскі звяз не прапусціць мігрантаў з тэрыторыі Беларусі. Гэтым людзям неабходна аказаць гуманітарную дапамогу і адправіць ў краіны іх адбыцця”. Пра гэта, які піша ТАСС, заявіў вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль. “ЕЗ не можа ўпусціць нікога з іх. Але яны не павінны паміраць у лесе. Беларускі бок павінен дазволіць доступ да прадастаўлення ім гуманітарнай дапамогі і рэпатрыяваць іх”. Барэль дадаў, што Польшча гатова аказаць мігрантам гэтую дапамогу. Ён нагадаў, што “уезд у Еўразвяз не з’яўляецца свабодным”, і што для яго, у тым ліку, неабходна мець візу. Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ таксама паведаміў, што ў нядзелю абмяркоўваў гэтыя пытанні з Уладзімірам Макеем, але той катэгарычна аспрэчыў усе абвінавачванні ў датычнасці афіцыйнага Менска да міграцыйнага крызісу.
* * *
Сёння адбылося экстранае пасяджэнне Рады нацыянальнай бяспекі Польшчы. Яно прайшло з удзелам прэзідэнта краіны, прэм’ер-міністра, кіраўніка Міністэрства абароны ды шэрагу іншых асоб, у тым ліку вайсковых.
Па выніках пасяджэння прайшла прэсавая канферэнцыя, падчас якой прадстаўнік Канцылярыі прэзідэнта Якуб Кумах адказаў на пытанне журналістаў пра размову Меркель і Лукашэнкі наступным чынам:
– Мы праінфармаваныя пра некаторыя фанабэрыстыя адказы Лукашэнкі падчас гэтай размовы, але не магу больш на гэтую тэму казаць. Шкада, бо гэта вельмі цікавая рэч.
Сёння ў пункце пропуску Брузгі-Кузніца адбыліся спробы гвалтоўнага фарсіравання граніцы, якія былі спыненыя супрацоўнікамі польскіх службаў, якім давялося карыстацца спецыяльнымі сродкамі.
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: 300polityka.pl
* * *
Сем паліцыянтаў пацярпелі 16 лістапада падчас штурму мігрантамі беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску „Брузгі”, паведамляе Polska Policja .
* * *
Юрый Караеў паведаміў sputnik.by, што, паводле звестак Дзяржпагранкамітэта, не ўсе бежанцы захацелі перамясціцца ў лагістычны цэнтр. Тым не менш, на вуліцы ўстаноўлены біяпрыбіральні, палаткі для прыёму ежы, ёсць пітная вада ў некалькіх кропках.
„Будзем адсочваць парадак, спакой, акрамя таго, лекары пад’едуць і правядуць тэрмаметрыю, каб у адзін з калідораў, якія выдзяляюцца, адсяліць тых, хто тэмпературыць”, – дадаў Караеў.
Фота: sputnik.by
* * *
Мігранты пачалі перамяшчацца ўглыб Беларусі, паведамляе @mediazona_by.
На стрым «Белты» трапіў памежнік, які кажа мігрантам «Стоп, я сказаў», а потым «Гоў, я сказаў».
* * *
Частку мігрантаў размесцяць у лагістычным цэнтры ля мяжы, туды адправілі каля 200 чалавек.
Фота: прэс-служба Савета Рэспублікі Беларусі
Падрыхтаваць лагістычны цэнтр Лукашэнка даручыў старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзіміру Караніку і інспектару па Гарадзенскай вобласці Юрыю Караеву, паведамляе МТРК „Мир”.
Перш за ўсё, цэнтр прызначаны для размяшчэння жанчын і дзяцей.
* * *
„Мы салідарныя з Польшчай у сувязі з крызісам на мяжы з Беларуссю”, – запэўніў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг у аўторак у Бруселі перад сустрэчай з міністрамі абароны краін Еўразвяза.
„Мы глыбока занепакоеныя тым, як рэжым Аляксандра Лукашэнкі выкарыстоўвае безабаронных мігрантаў у сваёй гібрыднай тактыцы супраць іншых краін. Гэта ставіць пад пагрозу жыццё мігрантаў”, – заявіў кіраўнік Паўночнаатлантычнага альянсу.
Фота: EPA File Photo
* * *
Атакі ў Брузгах спыніліся, мігранты пачалі вяртацца ў лес, разводзіць вогнішчы. Асобныя групы яшчэ знаходзяцца каля месцаў нядаўніх атак. „Усё робіцца пад наглядам службаў Беларусі”, – піша Straż Graniczna.
„Нашы жаўнеры і афіцэры выдатна справіліся са сваёй задачай. Першая хваля нападаў на мяжу спынена”, – напісаў у твітэры прэс-сакратар спецыяльных службаў Польшчы Станіслаў Жарын.
Са здымкі, якую вялі з верталёта польскія службы, відаць, як лукашэнкаўскія сілавікі стаяць шэрагам за спінамі мігрантаў і назіраюць, як тыя разбіраюць плітку, разбіваюць дарогу і закідваюць камянямі і светлашумавымі гранатамі польскія службы. Падобныя дзенні ў памежнай зоне забароненыя і павінны спыняцца памежнымі службамі.
Станіслаў Жарын паведаміў, што мае інфармацыю аб тым, што на памежны пункт у Брузгах апошнімі днямі знарок завозілі камяні і друз.
Афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Антон Бычкоўскі расказаў БелТА пра тое, што яго ведамства пачало «расследаваньне інцыдэнту на мяжы з Польшчай». Ён сказаў, што ў ім бралі ўдзел «мужчыны з ліку іншаземцаў, даведзеныя да роспачы невыноснымі ўмовамі, у якіх знаходзіліся яны самі і іх сем’і ў апошнія суткі», менавіта таму, на думку Бычкоўскага, яны «распачалі спробу прарвацца на тэрыторыю Польшчы». Сілавікі не набліжаліся да агароджы, якую ламалі мігранты, з тае прычыны, што яна знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы, патлумачыў прадстаўнік ДПК.
* * *
У пункце пропуску Кузніца з беларускага боку знаходзіцца каля дзвюх тысяч мігрантаў – заявіла падчас прэсавай канферэнцыі прэс-сакратар польскай Straży Granicznej Анна Міхальска.
Яна дадала, што сітуацыя небяспечная, асобы, якія ахоўваюць мяжу, ідуць на працу ў поўным абмундзіраванні, у тым ліку маюць пры сабе сродкі аховы і зброю. Таксама стала вядома, што сёння адзін паліцыянт трапіў з мяжы ў шпіталь:
– Беларускі бок непрадказальны, можна ўсяго спадзявацца. Нас атакуюць, кідаюць у нас прадметы, выбуховыя гранаты, не ведаем дакладна што гэта. Неспакойна. Тое, што адбываецца, спробы сілавога перасячэння мяжы, агрэсія з боку мігрантаў вельмі непакоіць. Тое, што сёння адбываецца ў Кузніцы, можна назваць атакай на польскія службы. Паліцыянт атрымаў камянём у твар, яму аказваецца дапамога. Неспакойна, хоць спробаў ужо менш.
Анна Міхальска дадала, што сярод асоб, якія знаходзяцца каля польскай мяжы, удаецца распазнаць беларускіх сілавікоў, апранутых у цывільную вопратку. Таксама яна адзначыла, што сярод усіх мігрантаў вылучаецца найбольш агрэсіўная 100-асабовая група, з боку якой у польскі бок ляцяць камяні і, як мяркуецца, гукавыя гранаты, якія пакуль не далятаюць на бок Польшчы.
* * *
12:32 Мігранты сышлі з КПП.
12:00 Нелегальныя мігранты кідаюць гранатамі ў бок палякаў -паведамляе тэлеграм-канал NEXTA. Паведамляецца, што адзін паліцэйскі моцна пацярпеў. Папярэдне, у яго пералом косьці чэрапа.
11:34 „Турысты” працягваюць атакаваць КПП „Брузгі”.
11:06 Мігранты напалі на польскіх памежнікаў проста на КПП.
10:56 Беларускія службы далі мігрантам шумавыя гранаты. Мігранты кідалі іх ў польскіх салдат і афіцэраў
10:53 Мігранты пусцілі ў ход металічныя пруты.
10:50 Мігранты спрабавалі пайсці ў атаку з вялікім бервяном — але іх спыніў вадамёт.
10:48 Мігранты пачалі разбіраць калючы дрот.
10:37 Сутычка паміж мігрантамі і польскімі вайскоўцамі з дрону:
10:30 агрэсіўныя мігранты працягваюць закідваюць камянямі польскіх салдат і функцыянераў. Палякі бароняцца ад каменяў за дапамогай шчытоў.
10:25 Нелегальныя мігранты пачалі атакаваць палякаў бярвеннямі:
10:20 Польскія службы ужылі вадамёт супраць мігрантаў.
10:15 Кузьніца: Мігранты пачалі кідаць камянямі ў польскіх салдат і афіцэраў і спрабавалі разбурыць агароджу і патрапіць у Польшчу. Польскія службы ўжылі слезацечны газ, каб здушыць агрэсію мігрантаў.
10:10 Мігранты на мяжы кідаюць камяні і бутэлькі ў польскіх сілавікоў, а таксама ламаюць агароджу. У адказ палякі ўжываюць газ.
9:05 Некаторыя мігранты пакідаюць лагер у Брузгах Адзін з іх сьцвярджае, што вяртаецца ў Ірак. Тыя, хто застаўся ў лагеры, таксама збіраюць спальнікі і рэчы.
Раней Ірак аб’явіў, што 18 лістапада арганізуе эвакуацыйны рэйс для тых, хто хоча з’ехаць з Беларусі.
***
Пра апошнія падзеі на польска-беларускай мяжы выказаўся Яраслаў Качыньскі:
“Вайна ў сэнсе stricto з ужываннем зброі насамрэч нас не чакае. Мы маем справу з непрадказальным Лукашэнкам, але я не думаю, што ён на гэта пойдзе”, – заявіў у аўторак раніцай старшыня кіруючай ў Польшчы партыі Права і справядлівасці і віцэ-прэм’ер па бяспецы Яраслаў Качыньскі ў эфіры Польскага радыё 24.
“Гібрыдная вайна ўжо вядзецца. Пагрозай з’яўляецца дзейнасць пэўнай групоўкі ўнутры Польшчы, якая не дбае пра польскія інтарэсы” – сказаў Яраслаў Качыньскі. “Інфляцыя, безумоўна, пагроза, бо яна можа нанесці шкоду эканоміцы і палякам. Я б паставіўся да наступнай хвалі пандэміі як да сур’ёзнай пагрозы” – адказаў старшыяня PiS на пытанне аб трох самых вялікіх пагрозах для Польшчы. ( паводле onet.pl)
***
Мінабароны Польшчы апублікавала відэа, на якім бачна, як чалавек у камуфляжнай форме руйнуе загароду з польскага боку. Як сцвярджае ведамства, гэта робіць сілавік, каб даць магчымасць уцячы мігрантам.