Сітуацыя на польска-беларускай мяжы 9 лістапада



Сейм Польшчы правёў пазачарговае паседжанне ў сувязі з крызісам на польска-беларускай мяжы.

„Мы перакананыя, што падзеі на ўсходняй мяжы Польшчы з’яўляюцца часткай буйнейшай аперацыі, вельмі скаардынаванай атакі. Атака, якая мае характар вайны новага тыпу, у якой людзі выкарыстоўваюцца як жывыя шчыты”, – сказаў прэм’ер міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі. У канцы сеймавага паседжання Маравецкі адказаў на ўсе пытанні дэпутатаў.

Fot. Sławomir Kamiński / Agencja Wyborcza.pl

Дэпутат Кжыштаф Босак з Канфедэрацыі падчас дэбатаў сказаў:

– Польшча не можа быць і не будзе калідорам для кантрабанды нелегальнымі мігрантамі. Польшча і палякі хочуць дапамагаць і будуць дапамагаць, але сапраўдным уцекачам. І мы мусім вырашаць, куды гэтую дапамогу накіраваць. Мы не паддамося на шантаж.

Кажа дэпутат ад левых сілаў Пжэмыслаў Капэрскі:

– Чаму ў Польшчы не можа быць літоўцаў, латышоў, эстонцаў, шведаў, якія ў рамках Фронтэксу ахоўвалі б нашыя граніцы і адначасна давалі б гарантыі таго, што любыя правы і стандарты ў Польшчы выконваюцца. Так, між іншым, адбываецца ў Літве, пра якую ўзгадваў пан прэм’ер. Там могуць быць і журналісты, і парламентарыі з іншых краін, і жаўнеры Фронтэксу.

У выступленнях дэпутатаў ад апазіцыі паўтараюцца пытанні аб адсутнасці Міжнародных сілаў хуткага рэагавання (Фронтэкс), а таксама магчымасці доступу да мяжы недзяржаўным гуманітарным арганізацыям ды журналістам.

* * *

Агароджа на мяжы адбудавана. Усходнюю мяжу Польшчы ахоўваюць больш за 4000 афіцэраў памежнай службы, 1,5 тыс паліцэйскіх і больш за 12 тыс. жаўнераў, – пра гэта ў эфіры TVP Info паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Блажэй Пабожы.

Фота: twitter.com/PolskaPolicja

* * *

У лагеры на польска-беларускай мяжы ля Кузьніцы знаходзіцца каля 800 чалавек, паведаміла сёння прэс-сакратар Падляшскага адзела памежнай аховы Катажына Здановіч. З раніцы не зарэгістравана новых спробаў нелегальнага перасячэння мяжы:

– Маем інфармацыю, што да тых 800 чалавек далучыліся новыя людзі. У ваколіцах лясоў зараз каля 3 – 4 тысячы чалавек. Яны знаходзяцца ўздоўж польска-беларуска мяжы. Ведаем, што шмат людзей ля памежнага пераходу ў Кузніцы. І мы ўвесь час мусім сачыць, каб яны не перайшлі мяжу.

Пераход у Кузьніцы закрыты ад 7:00 раніцы (9:00 беларускага часу). Ён адновіць працу, калі сітуацыя на гэтым адрэзку мяжы стане спакойнай. Тут польскую мяжу ахоўвае каля 2 тысяч сілавікоў.

* * *

Актывісты з Нямеччыны прывезлі гуманітарную дапамогу ўцекачам, якія знаходзяцца на беларуска-польскай мяжы. Сёння 9 лістапада – невыпадковы дзень – гадавіна разбурэння „Берлінскай сцяны”.

„Мы ўжо ставілі муры – нічога з гэтага не атрымалася. Будуем чарговыя – мы не вучымся!”- кажа каардынатарка акцыі Аліна. Актывісты з Нямеччыны прыехалі, каб на месцы выказаць салідарнасць з мігрантамі і пратэставаць супраць дзеянняў польскіх уладаў і бяздзейнасці нямецкіх палітыкаў. „У нас свабодныя месцы ў аўтобусе, можам забраць з сабой людзей, якім неабходная дапамога,чакаем рашэння нямецкага ўраду”, – кажуць актывісты.

Заклікаем нямецкія ўлады, каб стварылі гуманітарны калідор на польска-беларускай мяжы. Гэта павінна стаць прыярытэтам для ўраду, які цяпер ствараецца ў Нямеччыне,- кажа для oko.press Рубэн Нойгебауэр з ініцыятывы #LeaveNoOneBehind.

Фота: oko.press

* * *

Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ) выказала гатоўнасць садзейнічаць вырашэнню гуманітарных праблем мігрантаў на беларуска-польскай мяжы. Сёння на брыфінгу ў Жэневе афіцыйны прадстаўнік гэтага ўпраўлення Шабія Манту заявіла: «Мы неаднаразова заяўлялі, што выкарыстанне бежанцаў, просбітаў прытулку і мігрантаў у палітычных мэтах з’яўляецца непрымальным і павінна спыніцца».

Фота: Reuters

Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў і Міжнародная арганізацыя па міграцыі (МАМ) выступілі сёння у Жэневе з сумеснай заявай, у якой паведамілі, што знаходзяцца ў кантакце з беларускім і польскім урадамі, і заклікалі да «тэрміновага ўрэгуляваньня сітуацыі», гарантыі «неадкладнага і бесперашкоднага доступу» да групы мігрантаў на мяжы.

Падкрэсліваецца, што такі доступ неабходны для «гуманітарнай дапамогі», а таксама для таго, каб «ідэнтыфікаваць тых, хто мае патрэбу ў міжнароднай і іншых формах абароны», і каб тыя, хто гэтага пажадае, маглі на месцы падаць просьбу аб прадастаўленні прытулку.

17.21. Вось так цяпер выглядае лагер мігрантаў ля Кузьніцы:

* * *

“ Мы не дапусцім парушэння знешняй мяжы Еўразвязу. Мы не будзем паддавацца на шантаж і агрэсію”, – заявіла маршалак польскага Сейму Эльжбета Вітэк:

– Дзейнічаюць часта з выкарыстаннем сілы і шантажу, ганебна выкарыстоўваючы мужчын, безабаронных жанчын і дзяцей. Лукашэнка cтавіць пад пагрозу здароўе і жыццё мігрантаў, каб справакаваць і давесці да эскалацыі крызісу. Гэта трэба адназначна асудзіць. Лукашэнка мусіць лічыцца з наступствамі сваіх учынкаў. Атака на мяжу Польшчы – гэта атака на мяжу ЕЗ і члена НАТА. Ужо сёння нашыя саюзнікі адназначна і салідарна асудзілі гэтую агрэсію і заклікалі да яе неадкладнага спынення.

Ужо праз гадзіну ў Варшаве пачнецца тэрміновае паседжанне польскага Сейму, прысвечанае крызісу на беларуска-польскай мяжы.

* * *

“Рэжым Беларусі нападае на мяжу Польшчы, нападае на мяжу Еўразвязу. Ён робіць гэта невядомым дагэтуль спосабам. Выпіхвае на мяжу мігранатаў, якія раней сам запрасіў у Менск. “, – заявіў сёння прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, выказваючыся пра сітуацыю, якая склалася на беларуска-польскай мяжы, каля пагранперахода ў Кузьніцы Беластоцкай.

Fot. Paweł Małecki / Agencja Gazeta

“Мы з самага пачатку былі гатовыя аказаць гуманітарную дапамогу ўцекачам, аднак улады Беларусі не парпусцілі яе  на мяжы”, – дадаў Анджэй Дуда.

– Мы з самага пачатку былі гатовыя аказаць гуманітарную дапамогу ўцекачам, мы высылалі канвоі з гуманітарнай дапамогай на мяжу Беларусі, каб яна магла ўехаць на тэрыторыю Беларусі, каб яна магла трапіць да тых людзей. Рэжым Беларусі блакаваў мяжу, не дазваляў уехаць гэтай дапамозе. Мы ў любую хвіліну гатовыя гэтую дапамогу перадаць Беларусі. Але рэжым не хоча яе ад нас прымаць. Мы стараліся дапамагчы людзям. Усе людзі, якія трапляюць на тэрыторыю Польшчы, гэтую дапамогу атрымліваюць.

* * *

Мігранты атрымліваюць інструкцыі, як выкарыстоўваць дзяцей, каб паспрабаваць перасекчы мяжу, паведаміў прэс-сакратар міністра-каардынатара польскіх спецслужбаў Станіслаў Жарын. У доказ ён апублікаваў на сваёй старонцы ў Твітэры  скрыншоты такіх паведамленняў.  Жарын падкрэсліў, што «у дзеяннях Беларусі супраць Польшчы важную ролю адыгрывае інфармацыйная барацьба, якая мае на мэце прымусіць да падпарадкаваня дзеянням Беларусі і аказаць ціск на польскі ўрад, каб ён пагадзіўся на міграцыйны шлях. У рамках псіхалагічнага ўздзеяння выкарыстоўваюцца ў асноўным дзеці і жанчыны», – піша Жарын.

* * *

Сёння ў Польшчы адбудзецца пазачарговая сесія сойма. Ён адбудзецца ў аўторак у 16 на сустрэчы, падчас якой палітыкі будуць размаўляць аб сітуацыі на польска-беларускай мяжы.

У панядзелак у другой палове дня ў Бюро нацыянальнай бяспекі адбылася канферэнцыя прэзідэнта Анджэя Дуды, прысвечаная сітуацыі на польска-беларускай мяжы. Раней у панядзелак пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра Матэвуша Маравецкага адбылася крызісная рада для абмеркавання цяперашняй сітуацыі на польска-беларускай мяжы з удзелам, між іншым, Віцэ-прэм’ера Яраслава Качыньскага.

***

13:00 Мігранты штурмуюць ахоўныя агароджы бярвеннямі

***

ЕЗ прыпыняе дзеянне спрошчанага візавага рэжыму для афіцыйных асоб Беларусі

Гэта «адказ на гібрыдную атаку, якая працягваецца з боку беларускага рэжыму».

***

11:00 Інжынерныя войскі польскага войска аднаўляюць участкі плота, разбуранага падчас учорашняга штурму.

Упершыню ў сучаснай гісторыі аўтарытарны рэжым выкарыстоўвае людзей як інструмент для дэстабілізацыі мяжы Еўразвязу, заявіў у інтэрв’ю CNN намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач, спасылаючыся на сітуацыю на польска-беларускай мяжы.
Міністэрства замежных спраў апублікавала ў Twitter фрагмент інтэрв’ю, якое Пшыдач даў у панядзелак увечары тэлеканалу CNN. Як ён дадаў, гэта „адказ і помста” за санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. У інтэрв’ю Пшыдач у тым ліку адзначыў, што мігранты, якія прыбываюць на польска-беларускую мяжу, у асноўным з Ірака і часткова з Афганістана. Як ён растлумачыў, яны прыязджаюць у Менск, дзе атрымліваюць беларускую візу, пражыванне ў гатэлі, транспарт да мяжы з ЕС і запэўніванні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, што ўсё гэта яны робяць законна. «Што самае страшнае, за ўсё гэта імігранты плацяць немалыя грошы беларускаму рэжыму», — падкрэсліў Пшыдач. Міністэрства замежных спраў падкрэсліла ў сваім Twitter, што „ўсе асобы і арганізацыі, датычныя да гэтай агіднай гібрыднай атакі, павінны быць неадкладна прыцягнуты да адказнасці”.

***

Мінабароны Польшчы апублікавала відэа, на якім бачная група беларускіх сілавікоў, якія рухаюцца да лагеру мігрантаў каля Брузгоў.

***

“Маем справу з комплекснай арганізаванай аперацыяй, накіраванай на разбурэнне дзяржаўнай структуры Рэспублікі Польшча, заявіў у праграме TVP Info «#Jedzemy» былы кіраўнік ваеннай выведкі і контрвыведкі генерал Анджэй Кавальскі. Як ён патлумачыў, „справа ў тым, каб мы, як грамадства, падвергліся працэсу павольнага разлажэння, у выніку якога не будзем ведаць, што важна для Польшчы і палякаў, не будзем разумець, дзе нашы стратэгічныя інтарэсы”
– Фатаздымки з памежжа ясна сведчаць, што маем справу з чымсьці накшталт прынамсі павольнага прытрымлівання расійскага наратыву, які павінен пахіснуць сістэму каштоўнасцяў, якія аб’ядноўваюць польскую дзяржаву. Гэта самы небяспечны працэс, якому мы падвяргаемся, і ён будзе працягвацца шляхам розных правакацый, – дадаў генерал.

Ноч у ваколіцах Кузьніцы прайшла спакойна, без спробаў гвалтоўнага перасячэння мяжы – паведаміў прэс-сакратар падляшскай паліцыі Томаш Крупа. Афіцэры таксама размясцілі ў Twitter запісы, на якіх бачны лагер мігрантаў на беларускім баку мяжы.
Крупа сказаў, што ўчора ўвечары быў адзін інцыдэнт. – Камень паляцеў у бок машыны, якой паліцыя ехала каля мяжы. Скончылася ўмяцінай, ніхто не пацярпеў, – апісвае прэс-сакратар падляшскай паліцыі, дадаючы, што інцыдэнт адбыўся каля 2 гадзін ночы. Тым часам раніцай ў інтэрнэце з’явілася відэа, як людзі ў ваеннай форме разварочваюць шматлікія машыны таксі, якія пад’язджаюць да памежнага пункту «Брузгі». Сёння памежны пункт пропуску ў Кузніцы ад 7 раніцы быў закрыты польскімі уладамі. Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі заявіў, што не бачыць „аб’ектыўных прычын” для такога рашэння.

***

МЗС Польшчы заклікаў (https://twitter.com/polandmfa) неадкладна ўвесці санкцыі супраць лукашысцкага рэжыму і ўсіх памагатых.

«Санкцыі павінны неадкладна рушыць услед у дачыненні да ўсіх фізічных і юрыдычных асоб, якія маюць дачыненне да гэтай жахлівай гібрыднай атакі”.

А кіраўнік Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен заявіла пра гібрыдны напад.

«Беларускія ўлады павінны разумець, што такі ціск на ЕЗ не дапаможа ім дабіцца поспеху ў іх мэтах. Я заклікаю дзяржавы-сябры ЕЗ, нарэшце, ухваліць пашыраны рэжым санкцыяў у дачыненні да беларускіх уладаў, адказных за гэтую гібрыдную атаку».

***

Сёння раніцай прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі і міністр Марыюш Блашчак сустрэліся ў Кузніцы з афіцэрамі памежнай варты, паліцыяй і жаўнерамі, якія служаць на польска-беларускай мяжы – паведаміў у Twitter прэс-сакратар урада Пётр Мюлер.
«Мы дзякуем афіцэрам і салдатам за адданую службу!» — дадаў ён.

А 8 гадзіне праз Саколку прамільгнула калона дзяржаўных машын у атачэнні паліцэйскіх машын.

Фота – Пётр Мюлер / Twitter.com:

***

Ноч мігранты на беларуска-польскай мяжы непадалёк ад пераходу Брузгі — Кузніца правялі, стварыўшы лагер і паліўшы вогнішчы. З польскага боку памежнікі, паліцыя, войскі тэрытарыяльнай абароны ўсю ноч вартавалі мяжу. Уначы тэмпература апускалася да мінус двух градусаў.