Сітуацыя на ўсходзе Украіны 5 жніўня (мапа)
Учора ўвечары авіяцыя Узброеных сіл Украіны нанесла магутныя ўдары, знішчыўшы скапленні тэрарыстаў і баявой тэхнікі, размешчаныя па-за населенымі пунктамі.
На працягу сутак сілы АТА 26 разоў уступалі ў агнявы кантакт з тэрарыстамі ў раёне населеных пунктаў Амвросіеўка, Маёрскае, Сабоўка, Бярозавае, Аленаўка, Мар’інка, Дз’якава, Шумы, Раскошнае, Каменка, Макарава, Валнухіна, Альхаватка, Шахцёрск, Дзмітраўка, Саўр-Магіла і аэрадрома „Луганск”.
Пра гэта сёння распавёў, у аўторак 5 жніўня, на штодзённым брыфінгу спікер Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка.
