Сітуацыя ў пункце пропуску “Казловічы-Кукурыкі” напружаная
Чаканне ўезду праз пункт пропуску „Казловічы” польскіх перавозчыкаў зацягнулася да шасці дзён, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.
У адкрытым для перасячэння беларуска-польскай мяжы пункце пропуску „Казловічы-Кукурыкі” назіраюцца шматкіламетровыя чэргі транспартных сродкаў, у першую чаргу на ўезд у Беларусь. „Казловічы-Кукурыкі” – адзіны грузавы пункт пропуску, праз які польскі бок пакінуў магчымасць рухацца транспартным сродкам. Прычым толькі машынам, зарэгістраваным у краінах Еўрапейскага звязу.
Паводле беларускага боку, за апошнія суткі з агульнай колькасці грузавікоў, якія ўехалі праз пункт пропуску „Казловічы” ў Беларусь, 95% склалі аўто, якія належаць польскім перавозчыкам, якім прыйшлося прастойваць у чарзе да шасці дзён. Нароўні з імі чакалі ўезду ў Беларусь і астатнія 5 працэнтаў перавозчыкаў з Германіі, Венгрыі, Турцыі, Сербіі, Чэхіі і іншых.