Сітуацыя ў зоне баявых дзеянняў – пад кантролем сілаў АТА
Сітуацыя ў зоне баявых дзеянняў знаходзіцца пад кантролем сілаў Антытэрарыстычнай аперацыі. Пра гэта сёння паведаміў прэс-сакратар Рады нацыянальнай бяспекі Украіны.
Расейскія войскі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Украіны працягваюць маскавацца пад мясцовых баевікоў і знішчаюць адзнакі прыналежнасці да рэгулярных расейскіх войскаў.
Цяпер пад іх кантролем знаходзіцца горад Новаазоўск на поўдні Данецкай вобласці адзначыў Андрэй Лысенка:
– Украінскія вайскоўцы вымушаныя былі адступіць, каб зберагчы жыццё ваенаслужачых, якія знаходзіліся на перадавой. Адбылося перагрупаванне войскаў для абароны Марыўпаля і там цяпер дастаткова сіл для таго, каб яго абараніць не дапусціць пранікнення варожых сілаў да гэтага гораду.
Наяўнасць расейскіх войскаў пацвердзіла сёння і выведка краінаў НАТА. Паводле Паўночна- атланчычнага альянсу ва Украіну за апошнія суткі былі ўведзеныя каля 1000 расейскіх вайскоўцаў.
Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя