Скарачэнне цягнікоў на маршруце Беласток – Гародня



Змяніўся расклад руху цягнікоў на Падляшшы. Ад сёння замест трох цягнікоў з Беластока ў Гародню да канца года будуць адпраўляцца толькі дзве пары. Гэтая змена звязаная з рашэннем беларускага баку. Паводле прэс-сакратар кампаніі Przewozy Regionalne ў Беластоку Рэнаты Герасімюк, прадстаўнікі Беларускай чыгункі лічаць, што не аплачваецца ўтрымліваць ажно трох параў цягнікоў.

– Будуць курсіраваць дзве пары цягнікоў да канца года. Гэта цягнікі, за якія адказвае Міністэрства інфаструкруры і развіцця. Мы маем сродкі на рэалізацыю гэтага спалучэння да канца 2014 года.

Як запэўніў нашае радыё прэс-сакратар Міністэрства інфраструктуры і развіцця Пятро Попа, у 2015 годзе вернуцца тры пары цягнікоў на трасе Беласток-Гародня. Грошы на далейшае існаванне міжнароднага спалучэння выдаткоўваць будзе польскае міністэрства інфраструктуры.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя