Слава Мір’яноўская: Вайна не скончыцца пакуль не знішчым усіх акупантаў
Не дзевяць месяцаў, а дзевяць гадоў ідзе вайна ва Украіне. Таму да гэтага ўжо ўсе даўно прызвычаіліся.

Кожны дзень адбываецца перамога, гэта не мэта, а працэс. Кожны раз вызваляюцца новыя ўкраінскія тэрыторыі і гарады, – распавяла ўкраінская валанцёрка, грамадская дзяячка Слава Мір’яноўская:
– Я як была, так і застаюся ў Кіеве. Ваеннае становішча, каменданцкая гадзіна, якая пачынаецца а 23-й і скончваецца а 6-й раніцы. Ездзіць паліцыя, таму ўсе намагаюцца да 23-й трапіць дахаты. Знікае святло. Для мяне вайна не скончыцца да таго часу пакуль не знішчым усіх акупантаў. У мяне сябры на фронце, я адчуваю гэта вельмі блізка.
Вайна ва Украіне цягнецца 278 дзён. Па розных прагнозах яна яшчэ можа пратрываць ад некалькіх месяцаў да года.
Беларускае Радыё Рацыя
