Славамір Іванюк: Беларускасць Падляшша залежыць толькі ад нас



З 1 красавіка ў Польшчы будзе праводзіцца Нацыянальны перапіс насельніцтва і жытла па стане на 2021 год.

Гістарычную тэндэнцыю пазначэння сябе беларусамі, якая ўсталявалася на Падляшшы, акрэсліў намеснік старшыні Беларускага гістарычнага таварыства Славамір Іванюк:

– І ў 40-ыя гады, 70-ыя і далей ёсць афіцыйныя дакументы, дзе людзі пішуць, што яны беларускай нацыянальнасці. А наступнае пакаленне неяк адракаецца ад гэтага. Дзяржаўныя ўстановы не спрыяюць, каб мы заставаліся беларусамі, і гэта цягнецца ад 44-га года.

Па словах Славаміра Іванюка, колькасць беларусаў у Польшчы, атрыманая падчас перапісу, наўпрост уплывае на далейшае ўвядзенне беларускай мовы як урадавай у польскіх тэрытарыяльных адзінках.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя