Славілі Бога па-беларуску



Сем царкоўных хораў з Падляшша ды калектыў дашкольнікаў “Лянок” з бельскага праваслаўнага прадшколля выступілі на сцэне Дома культуры ў Бельску Падляшскім у рамках “Вечарын царкоўнай музыкі”. Прагучалі і беларускія калядкі. “Ужо 13-ты раз маем магчымасць супольна калядаваць,” – кажа арганізатар айцец Пятро Снарскі:

– Гэта мая памятка пасля хваробы, ракавай хваробы. У Варшаве на анкалогіі з’явілася думка, каб штосьці стварыць, таму што Гайнаўка мае цудоўны фестываль, у Беластоку адбываюцца канцэрты ў Філармоніі, а ў Бельску нічога не было. Я вярнуўся і стварыў гэты вечар, ужо адбыўся трынаццаты раз.

Гэта быў другі і апошні канцэрт у рамках сёлетняга мерапрыемства.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя