Следам за „Начнымі ваўкамі” – данскія казакі
Следам за „Начнымі ваўкамі” праз Беларусь скачуць казакі. У рамках святкавання 70-годдзя перамогі ў Другой сусветнай вайне адбываецца конны паход данскіх казакоў па маршруце Масква — Берлін.
[youtube id=”1LTQVRxDdH4″]
Пра гэта паведамляе сайт Міністэрства культуры Маскоўскай вобласці. Акцыя пачалася 30 траўня на Паклоннай гары ў Маскве.
У Нямеччыну накіроўваюцца 18 данскіх казакоў ва ўзросце ад 15 да 67 гадоў. Удзельнікі маршу маюць праехаць па тэрыторыі чатырох дзяржаваў – Расеі, Беларусі, Польшчы і Нямеччыны. Маршрут запланаваны па шляхах, якімі ішлі кавалерысты Чырвонай Арміі ў 1941-1945 гадах.
У красавіку-траўні падобны рэйд спрабавалі правесці расейскія байкеры з клуба „Начныя ваўкі„. Яны без праблем праехалі праз Беларусь, аднак Польшча, Чэхія, Літва, Фінляндыя і Нямеччына адмовіліся іх упускаць за падтрымку імі анэксіі Крыму і палітыкі Пуціна ва Украіне.
