«Слова з-за кратаў»: імпрэза Вольных Купалаўцаў у Варшаве
23 лістапада ў Музеі Вольнай Беларусі Вольныя Купалаўцы стануць галасамі беларускіх палітвязняў, каб данесці іхныя няскораныя думкі, іх пранізлівае і смелае слова з-за кратаў.
Дата: 23 лістапада. Час: 19:00 (час мясцовы).
Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава.
Неверагодная колькасць палітычных зняволеных і яшчэ больш арыштаваных па палітычных матывах — наш агульны боль.
Людзі розных прафесій і ўзростаў знаходзяцца ў нечалавечых умовах, якія ствараюцца адмыслова для «палітычных». Аднак яны не здаюцца.
Некаторыя з іх пішуць вершы і прозу, кранальныя лісты. Іх творчасць — надзвычайная каштоўнасць, жывое сведчанне сілы волі, нязломнасці і прынцыповасці беларусаў.
Галасы многіх з іх «патанулі» ў каменных мяшках турмаў на доўгія гады. Але думак — не здольныя спыніць ні краты, ні калючы дрот, ні сотні вартаўнікоў.
Зарэгістравацца на мерапрыемства можна па спасылцы.