”Словы на ветрові”
“Словы на ветрові” – такую назву мае зборнік апавяданняў Галіны Максымюк. Беларуска родам з вёскі Кнаразы на Бельшчыне, якая зараз жыве ў Чэхіі. Гэта чарговая кніга аўтаркі, якая піша на мове беларусаў Падляшша. Раней выйшлі “Бельск, Кнаразы, Плёскі і іншыя вёскі” ды “Муй чэські фільм”.

Найнавейшая кніга – “Словы на ветрові”- гэта збор кранальных апавяданняў пра жыццё ў беларускіх падляшскіх вёсках з канца ХІХ да паловы ХХ стагоддзя. Як кажа аўтарка, гэтыя гісторыі пачула ад сваіх маці і бабулі:
– Гэта пра вельмі складанае жыццё. Я чула гэтыя расповеды ад маёй бабулі, маёй маці ці майго дзядзькі Грышы, яны заўсёды мяне краналі. Краналі за душу, за сэрца. І я (пішучы) зрэшты лепш сябе адчуваю ў форме трагічнай, так бы мовіць. Пра трагедыі нейкія, калі распавядаю. Неяк гэтыя апісанні лягчэй мне прыходзяць, чым пацешныя. Хоць пацешныя таксама ёсць.
Сёння, 27 красавіка, сустрэча з Галінай Максымюк і прэзентацыя яе новай кнігі ”Словы на ветрові” адбудзецца ў Гміннай бібліятэцы ў Нарве. Заўтра пазнаёмяцца з аўтаркай і яе кнігай жыхыры Бельска-Падляшскага, а ў пятніцу – Клейнік.
На беластоцкай сустрэчы з Галінай Максымюк пабывала Ганна Шайкоўская.










Беларускае Радыё Рацыя
