Смерць расейскіх дэсантнікаў спісалі на выбух падчас вучэнняў (абноўлена)



„Заўтра ў Пскове жалоба. Улада спрабуе растлумачыць мясцоваму насельніцтву, што падчас вучэнняў на палігоне пад Псковам узарвалася некалькі дэсантнікаў Пскоўскай дэсантнай дывізіі”.

Пра гэта ў блогу на „Эхо Москвы” піша палітык Алена Васільева, паведамляе gazeta.ua.

„Чуткі ходзяць розныя: 10-15 чалавек. Шайгу спешна вылецеў у Пскоў. Адначасова 18 жніўня 2014 г. прэзідэнт Расеі сваім Указам N571571 «Аб узнагароджанні ордэнам Суворава 76-й Гвардзейскай дэсантна-штурмавой Чарнігаўскай Чырванасцяжнай дывізіі „ўзнагароджвае дэсантнікаў ордэнам Суворава”.

Паводле яе слоў, ордэн Суворава ўручаецца выключна за баявыя заслугі. Гэта значыць, што ў мірны час атрымаць такі ордэн немагчыма, толькі за ўдзел у баявых дзеяннях.

Як паведамляе Slon.ru са спасылкай на ўласныя крыніцы, 25 жніўня на могілках паблізу палігона 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі ў вёсцы Выбуты Пскоўскай вобласці прайшлі пахаванні некалькіх вайскоўцаў. Удзел у жалобнай цырымоніі прынялі каля ста чалавек. Сярод іх – у асноўным, родныя і блізкія загінулых.

Многія з пскоўскіх дэсантнікаў прымалі ўдзел у акупацыі Крыма, за што і атрымалі ў траўні медалі „За вяртанне Крыма”, пазней яны ўдзельнічалі ў парадзе ў Менску 3 ліпеня.

quBAfYtMJuo

Некаторыя з іх маюць наступныя статусы „УКантакце”: „На Кіеў…” і „Мачу хахлоў у Растове!!!”.

[Not a valid template]

Блогер Віктар Кадачнікаў адзначыў, што ў цэлай групы акаўнтаў, якія раней актыўна абнаўляліся, апошнімі днямі наведвання з’яўляюцца 15-16 жніўня. Адзін чалавек зайшоў 17 жніўня, але пасля 17 жніўня ніводны з іх не з’яўляўся „УКантакце”.

[youtube id=”SaXnUDD1xRQ”]

«Hromadske.tv» паказала сюжэт у якім украінскія жаўнеры дэманструюць знакі адрознення дэсантнікаў пскоўскай дывізіі ды сцвярджаюць, што знайшлі дзённік расейскага жаўнера. „Яны былі на парадзе ў Беларусі, потым падпісалі ўсе кантракт. Яны разумеюць, што ваююць ва Украіне”, – гаворыць адзін з украінскіх жаўнераў, які бараніў блокпост.

Бой адбыўся каля пасёлка Георгіеўка, што пад ЛуганскамРасейскія дэсантнікі напалі на два ўкраінскія блокпасты, але ўкраінскія вайскоўцы адбілі атаку і пайшлі ў контрнаступ, захапілі дзве расейскія баявыя машыны дэсанту і падбілі адзін танк. У палон трапілі некалькі нападнікаў.

[youtube id=”mQLn-4ShJ_M&list=PL1neMztLSbMOBFF20tIjsjW8Z7vkVft9T”]

[Not a valid template]