Сотні мігрантаў знаходзяцца каля літоўскай мяжы
Як паведамляе літоўскае выданне Delfi, сотні мігрантаў знаходзяцца і каля літоўскай мяжы, яны знаходзяцца ля Капчамесцскай пушчы, каля населенага пункта Кадыш Гарадзенскай вобласці.
Паводле выдання, групу з 500 чалавек сюды даставілі з таго месца, дзе напярэдадні сабралася вялікая група мігрантаў ля мяжы з Польшчай. Нелегалы разбілі лагер ля літоўскай мяжы, некаторыя з іх групамі спрабавалі прабрацца на літоўскую тэрыторыю мінулай ноччу (усяго за мінулыя суткі на тэрыторыю Літвы спрабавалі патрапіць 73 нелегалы). А з 24.00 да 8.00 9 лістапада ў Літву спрабавалі прайсці 82 мігранты.
Да вёскі Кадыш мігрантаў прывезлі на вайсковых машынах. Узброеныя беларускія памежнікі праінструктавалі мігрантаў і загадалі, каб яны ўначы ішлі ў Літву. Для гэтага мігранты павінны былі падзяліцца на групы па 20-25 чалавек і чакаць далейшых указанняў. Пазней ім загадалі разбіцца на групы па 5-7 чалавек.
Самі нелегалы распавялі журналісту Delfi, што беларускія вайскоўцы позна ўвечары сілай пасадзілі 500 мігрантаў у вайсковыя грузавікі і павезлі ў невядомым кірунку.
Літоўскія ўлады задумваюцца, ці не ўвесці на памежнай тэрыторыі з Беларуссю надзвычайнае становішча.
Фота: ЕРА