Спас на Святой гары Грабарцы (абноўлена)
18 жніўня пачаліся галоўныя малітоўныя святкаванні свята Праабражэння Гасподняга ў жаночым манастыры святых Марфы і Марыі на Святой гары Грабарцы.
Тысячы вернікаў прыбыло ў жаночы манастыр, каб прыняць удзел у галоўных святкаваннях свята Прэабражэння Гасподняга, аднаго з самых важных святаў у царкоўным календары.
„Святая гара Грабарка – гэта наша гара Табар, Гара Прэабражэння” – кажа архімандрыт Гаўрыіл:
– Само знаходжанне такой вялікай колькасці людзей на Святой гары Грабарцы стварае сваю атмасферу. Гэта значыць, што людзі шукаюць унутраных зменаў, людзі просяць Бога, каб ён ім дапамог у гэтым, каб яны сталі лепшымі людзьмі.
Святкаванні пачаліся ў пятніцу ўвечары. Першая літургія пачалася пасля поўначы. Галоўная святочная літургія, у якой прымалі ўдзел іерархі з Грэцыі ды Бельгіі, была чацьвёртай па чарзе. Яна і завяршыла святкаванні на Святой гары.
[Not a valid template]
„Наша пілігрымка з Варшавы сёлета прыйшла ў юбілейны 15 раз,” – кажа айцец Юры Кулік:
– Кожны паломнік пераменіцца, як гэта было і з апосталамі на Cвятой гары. Ідзем сюды з Варшавы ўжо 15 раз. Мы сведкі таго, як крыж, які нясуць паломнікі, змяняе асяроддзе. Было нас 140 чалавек. Сёлетні дэвіз пілігрымкі: «Заставайцеся ў Маёй любові».
Сёлета жаночы манастыры святых Марфы і Марыі на Святой гары Грабарцы адзначае 70-годдзе існавання. У манастыры зараз знаходзіцца каўчэг з часцічкай мошчаў Святой Матроны Маскоўскай. Галоўная святочная літургія – 19 жніўня ў 10.00.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара