“Спасаўскія запусты” ў Бельску Падляшскім
У Бельску Падляшскім гулялі на “Спасаўскіх запустах”. Мерапрыемства, якое прайшло ў мясцовым амфітэатры, традыцыйа пачалося абрадавай часткай у выкананні калектыва “Васілёчкі” і тэатральнага калектыва “Антракт”. Затым прайшлі канцэрты народных калектываў з Падляшша ды Беларусі. “Нашы кобрыньскія калектывы ўжо прыязджалі на “Спасаўскія запусты,» – кажа кіраўнік Кобрыньскага палаца культуры Валянціна Кірылюк. Сёлета паказаў сябе калектыў Народнага тэатра песні, музыкі і гульні “Крынічка”:
– Некаторыя ў нас калектывы маладыя. Ёсць людзі, якія прыехалі з намі ўпершыню. І яны пытаюцца: «А чаму гэта тут усе размаўляюць па-беларуску?» Я і кажу, што тут жывуць такія людзі. Так гістарычна склалася, што тут многа беларусаў. І яны захоўваюць сваю гісторыю, нясуць яе і сваю традыцыю, свае беларускія песні.
“Спасаўскія запусты” прайшлі 22 раз. Галоўным арганізатарам выступае Павятовая ўправа Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Бельску Падляшскім.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск Падляшскі
Фота аўтара