„Спасаўскія запусты” ў Бельску Падляшскім
У Бельскім доме культуры адбыліся „Спасаўскія запусты”. У час штогадовага мерапыемства прайшлі выступы музычных калектываў з Польшчы і Беларусі ды інш.
Сёлетнія „Спасаўскія запусты” пачаліся з прэзентацыі „Летніх абрадаў Бельскай зямлі”, якія былі прэзентаваныя таксама ў межах праекта „Падляшскі памост культуры”.
Кажа мастацкі кіраўнік калектыва „Журавіны” з Кобрыня Наталля Буневіч:
– Удзельнікі калектыва – гэта выпускнікі дзіцячага ансамбля „Таўкачыкі”, яны ўжо дарослыя дзяўчаты. Калектыў спявае беларускія песні, расейскія, украінскія, свой мясцовы фальклёр.
Падчас імпрэзы дыплом за працу над фільмам „Сілы” з рук прадстаўніка аб’яднання „Бельская Кааліцыя” Васіля Ляшчынскага атрымаў Марэк Уладзіміраў.
[Not a valid template]
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
