“Спасаўскія запусты” ў Тапчыкалах
Беларускі фэст “Спасаўскія запусты” сёлета наведаў вёску што ў Арлянскай гміне.
Як кажа войт гміны Орля Пётр Сэльвэсюк: “У той мясцовасці ніколі яшчэ і не прайшло мерапрыемства такога кшталту”.
– Імкнемся рабіць у розных мясцовасцях, бо ёсць шмат старэйшых людзей, якім цяжка даехаць на фэст. Таму выканаўцы даязджаюць да розных мясцовасцяў. У Тапчыкалах гэта ўпершыню, тут фестывалю ніколі не было.
У гэтай гміне канцэрт беларускай музыкі ў рамках “Спасаўскіх запустаў” прайшоў дзевяты раз. Галоўная частка мерапрыемства мела месца ў Бельску Падляшскім.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя