Спаўняецца 76 гадавіна пацыфікацыі беларускіх вёсак на Беласточчыне
2 лютага 1946 года аддзел Рамуальда Райса, псеўданім „Буры” спаліў Зані, Шпакі і Канцавізну.
У гэты дзень у Занях загінула 24 асобы, галоўным чынам жанчыны і дзеці. Найстарэйшай ахвяры было 83 гады, наймалодшай – 3. У Шпаках загінула 7 чалавек.
У 2005 годзе Інстытут нацыянальнай памяці ў Беластоку кваліфікаваў дзеянні Рамуальда Райса злачынствам з прыкметамі генацыду.