Спектакль “Бежанцы. Эксодус” паказалі ў беластоцкім драмтэатры
Прэм’ера спектаклю “Бежанцы. Эксодус” прайшла ў Беластоцкім драматычным тэатры.
Праект прымеркаваны да 100-й гадавіны Першай сустветнай вайны і бежанства – драматычных падзй 1915 года, якія напаткалі жыхароў Падляшша.
Не на сцэне, а ў цягніку, які ехаў па маршруце “Саколы-Лапы”, а таксама на тэрыторыях выкол чыгункі адбываліся асноўныя сцэнічныя дзеянні. У гэтым спектаклі многае залежыць ад гледача, знайшлі кантакт і супольную мову, кажуць акцёры занятыя ў спектаклі:
– Матэуш Вітчук у ролі царскага афіцэра. Быць блізка з гледачом, зачыненым у цягніку, дзе цесна. Гледачы ахвотна пагружаюцца ў атмасферу і ўцягваюцца ў гісторыю.
– Моніка Заборска-Урублеўска – бежанка, сялянка, каталічка. Вельмі моцна глядачкі атаясамлівалі сябе з жанчынамі, якія выязджалі і плакалі, а таксама з намі акцёркамі, якія выконвалі ролі рэальных постацяў, якія некалі перажылі такую гісторыю.
“Бежанцы” працягнуцца на сцэне беластоцкага тэатра. Наступны спектакль пад назвай “Бежанцы. Лёсы” распавядзе гісторыі людзей, якія вярталіся з бежанства на Падляшша. Прэм’ера спектакля запланаваная на лістапад.
[Not a valid template]
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара