Спектакль, натхнёны каханнем
Пры поўнай зале Бельскага дома культуры адбыўся спектакль “Ксенія”. Гэтую манадраму тэатр “Чрэво” паставіў у рамках ІІ фестывалю “Одэ”, які цягам тыдня праходзіць на Падляшшы.
“Ксенія” – гэта спектакль, натхнёны жыццём падляшскіх святых – „юродзівых”, аднак заснаваны ён на лёсе святой Ксені Пецербурскай, кажа акцёрка, арганізатарка фестывалю Яаанна Стэльмашук-Троц:
– Там усё пабудавана на метафарах. Паэзія спектакля – ў пластыцы.
У рамках фестывалю са сваімі спектаклямі выступалі таксама тэатры з Беларусі. А яшчэ сёння ў Беластоку, а заўтра ў Бельску, з вядомым ужо ў Еўропе спектаклем “Чарнобыль” выступіць берасцейскі тэатр “Крылы халопа”.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
