Спектакль «Няма Фаўста» на сцэне бельскага Крэатыўнага тэатру



Пра праблемы існавання размаўлялі ў Бельску-Падляшскім. У Крэатыўным цэнтры культуры паказалі спектакль «Няма Фаўста». Зайгралі ў ім маладыя акцёры з бельскай тэатральнай групы «The M.A.S.K.».

Гэта гісторыя чалавека, мужчыны, які інакш за іншых успрымае рэчаіснасць, кажа акцёрка Эва Аверчук:

– Ён – пісьменнік і жыве ў сваім свеце. Ён усё вельмі тонка ўспрымае, не ў стане вырашыць свае праблемы, і ні ад каго не бачыць дапамогі. Людзі не разумеюць яго. Наш спектакль пра людзей, якіх мы сустракаем у рэальным жыцці.

Спектакль створаны на аснове сцэнару Тамаша Мана, а рэжысёрам яго з’яўляецца бельскі аніматар культуры Матэвуш Сахажэўскі.

[Not a valid template]

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара