„Спеўны сход” з Таццянай Грыневіч у Беластоку



„Спеўны сход” з Таццянай Грыневіч пройдзе сёння ў беластоцкай тэатральнай кавярні „Лялькі”.

„А вы ведаеце, што спеў лечыць? – пішуць арганізатары імпрэзы кавярня „Лялькі” і Фонд Тутака. – „Без сумневаў – гэта найлепшы лек на восеньскі сум і адчай, асабліва, калі спяваеш разам з сябрамі! А нагода сустрэцца і спяваць разам ёсць, бо Беласток наведвае беларуская спявачка Таццяна Грыневіч-Матафонава”.

Таццяна ладзіла спевы і карагоды вольных беларусаў на менскай плошчы Незалежнасці ў жніўні 2020 года. А 28 верасня яна правядзе чарговы “Спеўны сход” у Беластоку. Ён пачнецца а 19.00 у кавярні “Лялькі” па вуліцы Каліноўскага, 1.

Будзьма і спявайма разам!

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Таццяны Грыневіч