Спевы і танцы з Таццянай Грыневіч
Пачатак: 25.09 (17:00) Цэнтр Беларускай Салідарнасці ( Варшава, Oleandrów 6/2).
Арганізатары запрашаюць на спеўна-танцавальную сустрэчу з Таццянай Грыневіч, якая завітае ў Варшаву са Стамбула! Таццяна — першая скрыпка беларускіх пратэстаў 2020, якая запальвала сэрцы многім беларусаў каля Чырвонага касцёлу, а таксама на шматлікіх дваровых канцэртах. У праграме песні на словы беларускіх класікаў і песні пратэстаў, танцы і смачная гарбата!
Вечарына адбудзецца 25.09.2021 а 17.00 па адрасе Oleandrów 6/2, Цэнтр Беларускай Салідарнасці. Уваход вольны. Данаты для Таццяны вітаюцца.
