Спленне ў Кляшчэлях
Праваслаўная царква адзначае свята Успення Прасвятой Багародзіцы. Гэтае ж свята, якое іначай называецца Спленнем, асабліва адзначаецца ў Кляшчэлях, што на Гайнаўшчыне. Прыбылыя вернікі запоўнілі мясцовую царкву Успення Прасвятой Багародзіцы, дзе адбываецца набажэнства. Яны і распавялі нам пра значэнне гэтага свята:
– Гэта адно з 12 вялікіх святаў. І апошняе з іх.
– Кожны перажывае, моліцца, каб Бог даў, Маці Божая дапамагала па жыцці. Менавіта старэйшым. Бо маладыя пра гэта яшчэ не думаюць.
– Спрадвеку так ёсць, вось і святкуем. Традыцыя. Бацькі, дзяды нашы так рабілі. Цяпер мы сям’ёй у госці запрашаем, так свята і адзначаем.
Святкаванні дня Успення Прасвятой Багародзіцы пачаліся ўжо на дзень раней, 27-га жніўня, з начных малітваў у кляшчэлеўскай царкве. У дзень свята ўрачыстасці пачаліся з малітваў у часоўні са званіцай – ацалелай частцы Мікалаеўскай царквы з XVI cтагоддзя, што знаходзіцца побач з цяперашняй царквой.
[Not a valid template]
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара