Спробы нелегальнага перасячэння беларуска-польскай мяжы не спыняюцца
Учора, 21 снежня, 62 мігранты спрабавалі пранікнуць з тэрыторыі Беларусі ў Польшчу.
Як адзначае Страж Гранічна, на ўчастку Крынкі 16 грамадзян Егіпта, Самалі і Емена пераплылі раку Свіслач на пантоне. На ўчастках Крынкі, Баброўнікі і Нараўка за дапамогу мігрантам затрымалі трох грамадзян Украіны, якія хацелі забраць на машынах 30 іншаземцаў.
У той жа час ў Літве і Латвіі ўчора спроб незаконнага перасячэння граніцы з боку Беларусі не зафіксавалі.