„Спячыя Тытаны” ў беластоцкай галерэі Слендзінскіх



Прафесар мастацтва, скульптар, аўтар інсталяцый і перформансаў Яраслаў Першко адкрыў у беластоцкай галерэі імя Слендзінскіх сваю выставу пад назвай «Спячыя Тытаны».

Экспазіцыя створана з чырвоных тонкіх светлавых трубак, якія ўтвараюць пэўны графічны малюнак. На цырымоніі адкрыцця аўтар выставы патлумачыў формулу сваіх прац:

Формулай маіх прац заўсёды з’яўляецца адкрытасць, гэта значыць брак замкнёнасці дэфініцыі аб’ектаў, з якімі маю дачыненне. Палягае гэта на тым, што стараюся адчыняць пэўную «фортку» ў гледачы. І шчасце ёсць тады, калі ў яго з’явіцца зацікаўленасць, а калі ўжо ўспрыняцце эстэтычнае – то гэта наогул супер.

Яраслаў Першко нарадзіўся ў Гайнаўцы. Ён выпускнік факультэта прыгожых мастацтваў Універсітэта ў Торуні. З 2002 года працуе на архітэктурным факультэце Беластоцкага політэхнічнага ўніверсітэта. Зараз з’яўляецца прарэктарам Беластоцкай Палітэхнікі.

Беларускае Радыё Рацыя