Спынена кантрабанда цыгарэт на 1,5 мільёна даляраў
Польскія мытнікі на польска-беларускім памежным пераходзе ў Карошчыне выявілі нелегальны вываз з Беларусі больш як 430 тысяч скрыняў з цыгарэтамі, на якіх былі беларускія акцызныя маркі.
Пра гэта паведамляе сайт Міністэрства фінансаў Польшчы.
Цягачом з паўпрычэпам, дзе знаходзіўся кантрабандны груз, кіраваў грамадзянін Польшчы. Кошт кантрабанды мытнікі ацанілі на больш як 1,5 мільёна даляраў.
Фота gov.pl
