Стала вядома імя беларуса, які загінуў ва Украіне (абноўлена)



Беларус з пазыўным „Тарас” быў цяжка паранены 10-га жніўня ў баі пад Белакаменкай у Данбасе. У тым жа баі загінуў адзін са стваральнікаў беларускага батальёну, украінец Віталь Ціліжэнка.

Як паведаміла „Радыё Свабода”, стала вядома яго імя – гэта 33-гадовы берасцеец Аляксандр Чаркашын, экс-старшыня берасцейскай гарадской арганізацыі БХД. Чаркашын вядомы сваім актыўным удзелам у дзейнасці БХД. Ён удзельнічаў у шэрагу акцый дэмакратычных сіл і неаднаразова затрымливаўся міліцыяй.

Дата і месца пахавання Аляксандра Чаркашына будуць абвешчаныя пазней. Бацькі вырашылі пахаваць сына ў Берасці.

3CE3B30D-9B77-4258-A584-C5F3CAF9EB92_mw1024_s_n

Аляксандр Чаркашын (Фота svaboda.org)

„Сёння ў шпіталі, ад раненняў атрыманах у баі 10.08 пад Белакаменкай, памёр наш пабрацім – сябар Тарас. Вечная памяць Герою!”,паведаміла ў Facebook кіраўніца медычнай службы „Правага сектара” Яна Зінкевіч.

[youtube id=”M2meHdkinfY”]

У Беларусі па ініцыятыве „Маладога Фронту” праводзіўся збор сродкаў на лячэнне параненага байца. Цяпер, па словах сябра гэтай арганізацыі ды ініцыятараў кампаніі па збору сродкаў Мікалая Дземідзенкі, сабраныя грошы пойдуць на дапамогу яго сям’і:

– Добраахвотнік з Беларусі, пазыўны “Тарас” – прозвішча, імя мы пакуль што не ведаем. Я думаю, што ягоныя пабрацімы паведамяць бліжэйшым часам пасля таго, як апавясцяць сваякоў. У яго былі аскепкавыя шматлікія раненні, у яго была ампутаваная рука, былі некаторыя праблемы з органамі. Дакладна ад чаго ён памёр, мы не ведаем.

Па словах Мікалая Дземідзенкі, у бліжэйшы час, калі з’явіцца больш дакладнай інфармацыі, арганізатары збору сродкаў звяжуцца з роднымі і сябрамі загінуўшага беларуса, каб высветліць парадак і месца яго пахавання, патрэбы, якія ёсць у блізкіх.

11924367_466968856797436_4774970398620988387_o (1)

„Тарас” (Фота Антося Цялежнікава)

Беларускае Радыё Рацыя