Станіслаў Шушкевіч прадставіў у Беластоку кнігу „Маё жыццё”



Першы кіраўнік незалежнай Беларусі прэзентаваў кнігу ўспамінаў у Беластоку. У сядзібе Беларускага Радыё Рацыя прайшла прэзентацыя выдання “Маё жыццё. Крах і ўваскрашэнне імперыі” Станіслава Шушкевіча.

DSC09049

У змястоўным выданні, багата аздобленым фотаздымкамі, сабраныя эсэ, якія распавядаюць ад першай асобы пра навукоўца, старшыню Вярхоўнага Савету 12-га склікання, аднаго з бацькоў беларускай незалежнасці.

Пачынаючы сустрэчу Станіслаў Шушкевіч сказаў:

– Паважаю і па меры магчымасці слухаю Радыё Рацыя, і вельмі цаню. На жаль, гэта пакуль адзінае такое радыё, якое вяшчае праўду пра Беларусь і па-беларуску.

На жаль, у Беларусі не толькі выдаць, але і распаўсюдзіць гэтую кнігу немагчыма, адзначыў аўтар кнігі:

 – У Беларусі гэта немагчыма, бо кніга не выдадзеная ў Беларусі, і ўзнікаюць пэўныя пытанні, калі яна ўвозіцца ў Беларусь. Увезці вялікую партыю кніг у Беларусь з’яўляецца немагчымым.

Станіслаў Шушкевіч з 1994 года ўзначальваў Вярхоўны савет і паводле тагачаснай Канстытуцыі выконваў абавязкі кіраўніка незалежнай Беларусі.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Аляксея Трубкіна