Становішча на ўсходзе Украіны рэзка абвастрылася



Сітуацыя ў Данбасе развіваецца вельмі дынамічна. Карыстальнікі сацыяльных сетак і замежныя карэспандэнты паведамляюць пра рэзкае абвастрэнне становішча ў Данецку.

У цэнтры горада фіксуюцца хаатычныя перамяшчэнні тэхнікі баевікоў. Адбываюцца перастрэлкі. Некаторыя будынкі гараць. Пад абстрэлам аказаўся раён чыгуначнага вакзала. Учора ўкраінскія войскі перарэзалі дарогу Данецк-Луганск і сціснулі кола аблогі Лісічанска і Севераданецка.

Адначасова яны пашырылі калідор, што звязвае асноўныя ўкраінскія сілы з гарнізонамі аэрапортаў Данецка і Луганска, якія вытрымалі трохмесячную аблогу баевікоў.

[youtube id=”pcrozlHmIP4″]

[youtube id=”Iedf1ABRBhM”]

Тым часам да амбасады Нідэрландаў у Кіеве прыходзяць сотні людзей, каб ўшанаваць памяць амаль трохсот ахвяраў малайзійскага “Боінага”, які 17-га ліпеня пацярпеў крушэнне на ўсходзе Укріаны. З Кіева паведамляе наш карэспандэнт Вольга Чарных:

– Жыхары Кіева прыносяць да амбасады Нідэрландаў кветкі, прыносяць чакаладкі, дзіцячыя цацкі, выражаюць спачуванні ў кнізе водгукаў амбасадзе Нідерландаў. Я размаўляла з некалькімі людзьмі, якія прыходзяць сюды, якія стаяць, якія плачуць і маўчаць. Частка з маіх суразмоўцаў абвінавачвае ў тым, што адбылося, менавіта Расею непасрэдна ці ўскосна. Яны нясуць адказнасць, што пуск быў здзейснены, за тое што “Боінг” упаў, за тое што шмат не ў чым невінаватых людзей загінула. Цяпер мы чакаем прыезду прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі. Мы чакаем яго каментара наконт таго, што адбываецца, бо сёння ўначы сітуацыю з “Боінгам” пракаметаваў Уладзімір Пуцін, таму мы чакаем рэакцыі прэзідэнта Украіны. На дадзены момант не атрымалася паразмаўляць з амбасадарам Швецыі і амбасадарам Грузіі, абодва катэгарычна ўстрымліваюцца ад каментароў.

Беларускае Радыё Рацыя