Старшынь ваяводскіх сеймікаў у Польшчы будуць прызначаць?
Партыя „Права і справядлівасць” не можа дысцыплінаваць сваіх радных, так лічаць палітыкі апазіцыйнай „Грамадзянскай платформы”.
Менавіта таму яны хочуць увесці новы закон сілай, паводле якога прэм’ер-міністр краіны будзе вызначаць старшынь ваяводскіх сеймікаў, кажа дэпутат польскага Сейма ад „Грамадзянскай платформы” Роберт Тышкевіч:
– Ніхто не мае сумневу, што пададзеная ў пятніцу прапанова змены закона аб самаўрадзе ваяводства, сыходзіць ад старшыні сейміка Караля Пілецкага з „Грамадзянскай платформы”. Гэта „беларускі стандарт” – стандарт права надзвычайнага становішча.
Праект змены закона трапіў на разгляд Сейма ў той час, калі радныя Падляшскага сейміка знайшлі супольны падыход да будучай працы сейміка. Чакаецца, што ў аўторак 11 снежня адбудзецца чарговая сесія сейміка. У той жа час у Варшаве працягнуцца працы над зменамі ў законе аб самаўрадзе. Ад гэтага я не чакаю нічога добрага, кажа старшыня сейміка Караль Пілецкі з „Грамадзянскай платформы”:
– Цяжка казаць пра давер, узаемны давер, пра паразуменне, калі з іншага боку хтосьці спрабуе замахнуцца на самаўрад ваяводства, а пасля гэта выкарыстаць.
Палітыкі „Грамадзянскай платформы” падрыхтавалі экспертызу, паволе якой змена закону аб самаўрадзе нязгодная з канстытуцыяй Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя