Стартаваў фотаконкурс “Падляшша ў аб’ектыве”



Музей і Асяродак Беларускай культуры ў Гайнаўцы пачаў набор прац на ХІ фотаконкурс “Падляшша ў аб’ектыве” імя Віктара Волкава.

podlasie_w_obiektywie2015

Свае працы можа дасылаць кожны  – як аматары, так і прафесіяналы.

“Тэма конкурсу – Падляшша,” – кажа дырэктара Музея і Асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы Тамаша Ціханюка:

– Да 30 кастрычніка ўсе жадаючыя могуць дасылаць свае заяўкі ў Беларускі музей у Гайнаўцы праз пошту, альбо прыносіць да нас асабіста ў сакратарыят. Здымкі мусяць мець фармат А3 як у папяровай так і электроннай версіі.

Падвядзенне вынікаў конкурсу ды адкрыццё выставы лепшых прац адбудзецца ў снежні. Пераможцаў чакаюць каштоўныя ўзнагароды. Заяўкі ды іншыя падрабязнасці на сайце арганізатара  muzeumbialoruskie.hajnowka.pl

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя