Стартаваў ХІ фестываль „Падляшская актава культур”
28 фальклорных гуртоў з усяго свету выступяць на Падляшшы. Пачаўся ХІ міжнародны фестываль музыкі, мастацтва і фальклору „Падляшская актава культур”. Першы дзень мерапрыемства прывабіў на беластоцкую плошчу Касцюшкі дзясяткі гледачоў. На сцэне можна было пабачыць гурты з Польшчы, Грузіі і Сербіі. А таксама выступіў беларускі калектыў з Польшчы «Жэмэрва»:
— Нам прыемна, што мы трапілі ў першы дзень, і што можам крыху паказаць нашу традыцыйную культуру, якой горад жыў таксама, ды паказаць шырэй. І пабачыць іншыя калектывы і іншыя культуры тут, на «Актаве культур».
Яшчэ сёння на плошчы Касцюшкі адбудзецца парад усіх запрошаных калектываў. Таксама тут вечарам выступіць падляшскі гурт „Чэрэмшына”.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
