Стартуе бясплатны курс мовы эсперанта
Больш за 20 асобаў запісалася на курсы мовы эсперанта ў Беластоку. Прайшла першая арганізацыйная сустрэча для ахвотных, якія хочуць вывучыць мову Людвіка Заменгофа. Майстар-класы будуць праходзіць бясплатна.
Як падкрэсліваюць арганізатары, курс – гэта не толькі навука мовы, але і светапогляды яе стваральніка і карыстальнікаў. Кажа старшыня Беластоцкага таварыства эсперантыстаў Пжэмыслаў Вяжбоўскі:
– Гэта ідэя справядлівай камунікацыі, талерантнасці, гэта частка спадчыны Беластока. Запрашаем усіх, Беласток і не толькі, хто хоча вывучаць гэтую міжнародную мову. Курс бясплатны. Будзе 2 групы для пачынаючых. Усіх запрашаем.
Чарговая сустрэча з мовай эсперанта адбудзецца 15 лістапада ў цэнтры Беластоцкага таварыства эсперантыстаў. Першая група студэнтаў пачне заняткі ў 18:00.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота аўтаркі