Стартуе праект «Майстар традыцый»



“Важна, каб мы сталі сведкамі з’яўлення новых рамесніцкіх  талентаў», – лічыць дырэктарка Гміннага цэнтра культуры ў Чаромсе Барбара Кузуб-Самасюк. Чаромхаўская культурная ўстанова рэалізуе праект «Майстар традыцый». Ініцыятыва накіраваная на прамоцыю рамёстваў, звязаных з трыдыцыямі ўсходніх рэгіёнаў Польшчы. Больш падрабязна пра рэалізацыю праекта расказвае нашаму радыё Барбара Кузуб-Самасюк:

– Гэта рамеснік, які мае традыцыі ў сваёй сям’і. Некалі яго бацька, маці ці бабуля таксама займаліся гэтым рамяством. І мы хочам, каб ён пераказаў нам свае ўменні на інтэнсіўным курсе. Мінімум 2 разы на тыдзень па 2-3 гадзіны ён будзе праводзіць майстар-класы. У нас ёсць Ніна Яфімюк – яна майстар саломапляцення. Да яе ходзяць тры дзяўчыны на заняткі.

«У рамках майстар-класаў ёсць экскурсіі па месцах Усходняй Беласточчыны, дзе захаваліся традыцыі саломапляцення, а таксама даклады дызайнераў пра выкарыстанне саломапляцення ў стварэнні сучасных прадметаў», – дадае Барбара Кузуб-Самасюк.

Агулам рэалізацыя ініцыятывы будзе працягвацца да снежня 2016 года.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя