Стартуе XIX Міжнародны фестываль Белавежскія мастацкія інтеграцыі „Пэрэточэ”



Фонд „Царкоўная Музыка” у Гайнаўцы ў супрацы з Белавежскім Цэнтрам культуры запрашае на XIX Міжнародны фестываль Белавежскія мастацкія інтеграцыі „ПЭРЭТОЧЭ 2021”. Калектывы, якія выступяць, прэзентуюць польскую, беларускую, габрэйскую, татарскую, летувіскую, расейскую і ўкраінскую культуры.

Гаворыць арганізатар фестывалю Мікалай Бушко:

– „Пэрэточэ” прэзентуе перадусім культуру народаў, якія тут жывуць. Ёсць таямніцай, што ў рэгіёне Белавежскай пушчы ў бальшыні пражывалі і пражываюць беларусы. І таму праз нашую павагу да беларускай меншасці, якая раствараецца ў большасці – гэта натуральны працэс, мы прэзентуем многа беларускай культуры. Гэты фестываль мы праводзім на польскай і беларускай мовах, і праводзім яго для турыстаў з цэлага свету.

Двухдзённы XIX Міжнародны фестываль Белавежскія мастацкія інтеграцыі „ПЭРЭТОЧЭ 2021”стартуе  31 ліпеня ў 18.00 гадзін у Амфітэатры ў Белавежы.

Суправаджальныя канцэрты пройдуць 1 жніўня ў Нараўцы і Бельску-Падляшскім.

Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя