Стася Гліннік: Прыходзьце на заняткі „Czytam z Tobą”



18-га кастрычніка ў Варшаве пройдуць заняткі па польскай мове. Падчас іх людзі розных узростаў будуць чытаць дзіцячыя кнігі.

„Такая тэхніка дазваляе ў цікавай форме вывучыць мову”, – упэўненая праектны каардынатар Беларускага Моладзевага Хабу, дзе і ладзяцца заняткі, Стася Гліннік:

– Прыходзьце на заняткі „Czytam z Tobą” – пачытайкі так званыя. Калі мы вучымся чытаць па-польску, то гэта вельмі файная тэхніка, каб навучыцца размаўляць і пазбавіцца страхаў у размове на польскай мове. Не трэба баяцца, бо чытаюцца менавіта дзіцячыя кнігі. Прыходзяць людзі кожнага ўзросту. Увогуле гэта скіравана на тых, хто яшчэ слаба валодае польскай. Калі вы добра размаўляеце па-польску, то вам на гэтых занятках будзе нецікава.

Заняткі „Czytam z Tobą” пачнуцца сёння ў 16:00.

Беларускае Радыё Рацыя