Статут ВКЛ у гісторыі Беларусі



Для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Вялікага княства Літоўскага і асабліва перыядам XVI стагоддзя, багатага на істотныя змены ў грамадска-палітычным, эканамічным і культурным жыцці на нашых землях. А таксама ўсіх, хто цікавіцца беларусістыкай і беларускім поглядам на гісторыю Вялікага княства Літоўскага.

У гонар 430-ай гадавіны Статута 1588 года Цэнтр Беларускіх Студыяў, Студыяў Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта 15 лістапада 2018 года ладзіць міжнародную навуковую канферэнцыю: “Статут Вялікага княства Літоўскага ў гісторыі Беларусі”. Міжнародная канферэнцыя адбудзецца ў Варшаве, у корпусе Варшаўскага ўніверсітэта, па адрасе:

Uniwersytet Warszawski ul. Krakowskie Przedmieście 32, pałac Potockich, sala Balowa, I piętro 00-927 Warszawa

Удзел у канферэнцыі прымуць вядомыя гісторыкі: Г. Дзербіна, А. Закшэўскі, А. Радаман, У. Канановіч, В. Якубаў, Зм. Кухлей, Г. Любякова, А. Краўцэвіч, А. Смалянчук, С. Куль, С.Токць, Г. Сагановіч, Г. Семянчук, І. Соркіна, А. Чарнякевіч і іншыя. Акрамя дакладаў, канферэнцыя прадугледжвае дыскусіі па выніках пяці панэляў.

Уваход вольны.