Студэнцкае свята „Ювеналія” ў Беластоку



Студэнты Беластоку працягваюць святкаваць заканчэнне навучальнага года. Фестываль „Ювеналія” пачаў працу яшчэ ўчора, 2 чэрвеня: каля кампуса Тэхналагічнага ўніверсітэта для жыхароў горада выступіў рэпер Paluch, рок-гурт Lady Рank, а таксама польскі гурт Kult. Чаму трэба завітаць на свята Радыё Рацыя распавёў адзін з наведвальнікаў фестывалю.

Мне падаецца, што такія імпрэзы варта рабіць, і такі вопыт можна пераняць у будучай дэмакратычнай Беларусі, бо такога не хапае, калі студэнты могуць напрыканцы навучальнага года сабрацца ўсімі ўніверсітэтамі, паслухаць годную музыку, адпачыць. Таксама цікавы фармат, бо акрамя студэнтаў гэтае свята могуць наведаць звычайныя жыхары Беластока. Як гэта арганізавана – вельмі цікавы вопыт.

Завітаць на фестываль можа кожны жадаючы: квіткі прадаюцца ля ўваходу. Сённяшні канцэрт пачнецца ў 17:30, адкрые другі фестывальны дзень спявачка Szeptucha. Таксама запланаваны выступы гуртоў D.S.T.R., GIBS і PLAYBOYS. Фестываль скончыцца каля дзвюх гадзін ночы.

Беларускае Радыё Рацыя