Студэнцкая акцыя салідарнасці прайшла ля беларускай амбасады ў Кіеве



Студэнцкая акцыя прайшла ля беларускай амбасады ў Кіеве. Яе ўдзельнікі патрабавалі вызваліць маладых і людзей і дзяўчат, арыштаваных у Беларусі, і трымалі ў руках плакаты з  фотаздымкамі і біяграфіямі студэнтаў-вязняў.  

Акцыю зладзілі сябры Задзіночання беларускіх студэнтаў, і падтрымалі ўкраінскія маладзёжныя арганізацыі.

Вольга Гарбачова, Беларускае Радыё Рацыя, Кіеў